"Барселона" і "Аякс" выйшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

"Барселона" і "Аякс" выйшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

"Барселона" і "Аякс" сталі першымі паўфіналістамі футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

"Барселона" ў першым паядынку чвэрцьфінала выйграла ў "Манчэстар Юнайтэд" у гасцях з лікам 1:0. А 16 красавіка іспанскі клуб на сваім полі перамог англічан з лікам 3:0. Ліянэль Месі аформіў галявы дубль на працягу чатырох хвілін, прычым абодва мячы забіў з 20 метраў. 

Галандскі "Аякс" у гасцях у турынскага "Ювентуса" святкаваў перамогу з лікам 2:1. Першы матч у Амстэрдаме завяршыўся ўнічыю — 1:1.

17 красавіка стануць вядомыя яшчэ два паўфіналісты Лігі чэмпіёнаў. Футбалісты лонданскага "Тотэнхема" ў гасцях у "Манчэстар Сіці" паспрабуюць замацаваць сваю перавагу, атрыманую ў першай сустрэчы (1:0). А "Ліверпуль" будзе на выездзе сустракацца з "Порту" (першы матч 2:0 на карысць англійскага клуба).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі