Барбра Стрэйзанд выдае новы альбом

Легенда сусветнай сцэны Барбра Стрэйзанд дасць унікальны канцэрт у маленькім нью-йоркскім джаз-клубе Village Vanguard, каб пазнаёміць прыхільнікаў са сваёй новай джазавай пласцінкай. Клуб Village Vanguard размешчаны на Манхэтэне, і быў заснаваны яшчэ ў 1935 году вялікім знатаком інтэлектуальнай музыкі Максам Горданам а зараз стаў культавым месцам.

Выступ у Village Vanguard адбудзецца 26 верасня, а рэліз альбома - 29-га.
Дыск Барбры Стрэйзанд атрымаў назву “Love Is The Answer” і будзе выдадзены на лэйбле Columbia Records. Гэта першая студыйная праца Барбры пасля альбому “Guilty Pleasures” 2005 году.
У трэкліст “Love Is The Answer” увайшлі кампазіцыі, напісаныя славутымі кампазітарамі Арці Батлерам, Мішэлем Легранам, Адольфам Грынам і Леанардам Бернстайнам.

music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі