Вы тут

Баранавіцкага актывіста судзяць за перадвыбарчы пікет за Караткевіч

Баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка судзяць за правядзенне перадвыбарчага пікета ў падтрымку Таццяны Караткевіч. Як паведаміў БелаПАН старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, пікет прайшоў 27 верасня.

Маслоўскі быў даверанай асобай экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. Ён узгадніў з мясцовымі ўладамі правядзенне пікета, удзел у якім не быў для яго абавязковым. Пазней Маслоўскі даведаўся, што на актывіста Грыка склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

27 кастрычніка Масклоўскі выступіў сведкам у судзе Баранавіцкага раёна, дзе разглядаюць гэтую справу. Ён адзначыў, што па ўсё Брэстчыне прайшлі агітацыйныя пікеты за кандыдатаў у прэзідэнты без удзелу іх давераных асобаў, але толькі ў Баранавічах судзяць такога пікетоўцу.

Судовае пасяджэнне працягнецца 28 кастрычніка.

Фота: bobruisk.ru