Баранавіцкае ТБМ просіць улады ушанаваць 350-годдзе Палонкаўскай бітвы

Баранавіцкае ТБМ збірае подпісы пад зваротам у райвыканкам з просьбай ушанаваць 350-годдзе Палонкаўскай бітвы. Раней грамадскія актывісты ўсталявалі на яе месцы пад вёскаю Палонка памятны камень з шыльдаю. Аднак невядомыя шыльду адбілі і скралі, хаця помнік быў асвечаны ўніяцкім святаром. Цяпер на месцы Палонкаўскай бітвы сметнік.

28 чэрвеня спаўняецца 350 год з таго дня, як гетманы Павел Сапега і Стэфан Чарнецкі разбілі войска маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай абодвух народаў 1654–1667 гг. У гэтай вайне, якую ў Вялікім Княстве Літоўскім назвалі Патоп, загінулі 50% насельніцтва тагачаснай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі