Банкі пачалі згортваць аперацыі з украінскай грыўняй

Як паведамляе БелаПАН, у другой палове дня 14 сакавіка ў ніводным з аддзяленняў банкаў у цэнтры Гомеля, а таксама ў раёне чыгуначнага вакзала не было ў продажы грыўняў.



Паводле словаў касіраў, украінскую валюту можна было набыць раніцай, але ўжо да абеду ўсе наяўныя грыўні раскупілі. У той жа час розніца курсу пакупкі і продажу адрозніваецца ў банках у 2-3 разы.



Аддзяленні “Беларусбанка” ў Гомельскай вобласці ўвогуле спынілі абменныя аперацыі з грыўняй. Як патлумачыў касір аднаго з аддзяленняў, набываць і прадаваць грыўню перасталі 14 сакавіка.



Паводле сайту “Беларусбанка”, аперацыі з украінскай валютай праводзяцца ў Мінску, Віцебску, Магілёве і Оршы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі