Вы тут

Банк Credit Suisse налічыў у Беларусі 7,4 тысячы доларавых мільянераў

pixabay.com

У Беларусі налічылі 7,4 тысячы доларавых мільянераў. Гэтая лічба ўтрымліваецца ў аглядзе даследчай структуры Credit Suisse Research Institute. Credit Suisse — швейцарскі банк. У згаданым дакладзе сцвярджаецца, што ў 2019-м на планеце налічвалася 45,8 млн доларавых мільянераў, у Еўропе — 13,6 млн, у Кітаі — 4,4 млн. А вось якая сітуацыя ў суседніх краінах: у Расіі доларавых мільянераў 223 000, у Польшчы — 122,4 тысячы, ва Украіне — 35 000, у Латвіі — 9,2 тысячы, у Літве — 6,9 тысячы.

Даследчыкі падкрэсліваюць, што якасць дадзеных, якія яны мелі па нашай краіне, у іх "кепская". Яны пішуць, што ў Беларусі вельмі нізкае расслаенне ў грамадстве — у 3 разы меншае, чым ва Украіне і Расіі.

@lukanomika
@lukanomika
@lukanomika

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.