Вы тут

"Баліць адбітая ўшчэнт галава", — напісаў у лісце Латыпаў перад спробай суіцыду

Сцяпан Латыпаў 

"Баліць адбітая ўшчэнт галава", — напісаў у лісце Сцяпан Латыпаў у дзень пачатку суду над ім. Хто і чаму адбіў яму галаву, Сцяпан не тлумачыць.

Радыё Свабода падзялілася лістом ад Сцяпана Латыпава, які той напісаў 1 чэрвеня — у той дзень калі спрабаваў забіць сябе ў судзе. 

Пасля перапынку ў судовым пасяджэнні Сцяпан Латыпаў паспрабаваў перарэзаць сабе горла. Ён устаў на лаўку ў клетцы, каб не дацягнуліся канваіры, і прабіў сабе горла асадкай. Перад спробай суіцыду ён сказаў: 

"Бацька! Пасля спаткання да мяне прыйшоў ГУБАЗ. Паабяцаў, што калі я не прызнаю віну, у мяне будзе прэс-хата, крымінальныя справы супраць родных і суседзяў. Прэс-хата ў мяне была — 51 дзень. Так што ты рыхтуйся"

З будынку суда яго забрала "хуткая". Латыпава прааперавалі ў мінскім НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Праз суткі сілавікі вярнулі яго ў СІЗА №1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.