Балгарыя-Беларусь - 2:1

У Сафіі 6 чэрвеня прайшоў адборачны матч чэмпіянату Еўропы паміж камандамі Балгарыі і Беларусі. Беларусы прайгралі з лікам 1:2. Такім чынам, нашая зборная згубіла надзею на выхад у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы 2008 года.

На пачатку гульні зборная Беларусі выйгравала з лікам 1:0. Гол на пятай хвіліне з пенальці забіў Раман Васілюк.

Аднак на дзесятай хвіліне лік зраўняў балгарын Марцін Пятроў. А за пяць хвілін да перапынку балгарын Чаўдар Янкаў вывеў гаспадароў поля наперад.

Гэты лік захаваўся да канца гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі