Баечка: Літва прызнала факт парушэння беларускай мяжы шведскім самалётам

"Тое, што яны [літоўскія памежнікі] прызналі [факт парушэння беларускай мяжы], — гэта правільна, бо мяжу трэба ахоўваць з двух бакоў, — цытуе словы Аляксандра Баечкі "Интерфакс-Запад". — Я лічу, што літоўскім калегам не трэба было ў гэтай сітуацыі сыходзіць ад адказу. Думаю, што яны зрабілі з гэтай сітуацыі высновы".


Нагадаем, 4 ліпеня 2012-га каля 6-й гадзіны раніцы грамадзяне Швецыі на лёгкаматорным самалёце перасеклі беларуска-літоўскую мяжу ў Іўеўскім раёне. Яны скінулі цацачны дэсант над Мінскам і Івянцом. Да плюшавых мядзведзікаў былі прымацаваныя паперкі з заклікам да свабоды слова ў Беларусі.


КДБ затрымліваў па справе фатографа Сурапіна, які размясціў здымкі цацак, і рыэлтара Башарымава, які мусіў здаваць шведам жытло. Праз некалькі тыдняў іх выпусцілі з турмы КДБ. Пасля скандалу пасадаў пазбыліся старшыня Памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі і камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі ды войскамі супрацьпаветранай абароны Дзмітрый Пахмелкін.


У лютым стала вядома, што прапаршчык-памежнік, які не паведаміў пра парарушэнне мяжы самалётам, быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.


Дарэчы, спачатку беларускі бок таксама не прызнаваў факту перасячэння мяжы самалётам.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі