Антону Сурапіну заплацяць 8 мільёнаў рублёў за месяц у СІЗА КДБ

Антону Сурапіну заплацяць 8 мільёнаў рублёў за месяц у СІЗА КДБ

Фатограф Антон Сурапін адсудзіў у дзяржавы 8 мільёнаў рублёў — гэта кампенсацыя маральнай шкоды ад знаходжання ў СІЗА КДБ. У 2012 годзе маладога фатографа затрымалі за фотаздымкі "плюшавага дэсанту", які меў вялікі розгалас. Паводле тагачаснай версіі праваахоўнікаў, Антон нібыта дапамог арганізатарам нелегальна трапіць у Беларусь. Ён правёў у СІЗА месяц. 

На тое, каб атрымаць кампенсацыю, сышло некалькі гадоў. Пра гэта Антон Сурапін распавёў Еўрарадыё.

Антон Сурапін: "З 2013 па 2014 год я спрабаваў дамагчыся, каб КДБ вынесла пастанову, што я маю права на кампенсацыю маральнай шкоды. КДБ не вынесла такую пастанову. Калі я вярнуўся з войска, мы з юрыстам вырашылі падаваць дакументы ў суд. Я падаў пазоў да Міністэрства фінансаў".

Сурапін падаваў пазоў на 190 мільёнаў рублёў. Аданк суд вырашыў, што Мінфін мусіць кампенсаваць яму толькі 8 мільёнаў. 

Акцыю "плюшавы дэсант" правялі ў Беларусі грамадзяне Швецыі ў 2012 годзе. Яны незаконна пераляцелі праз беларускую мяжу на самалёце і раскідалі плюшавых мядзведзікаў з прымацаванымі да іх лозунгамі. Антон Сурапін тады першым выклаў фатаздымкі цацачных "дэсантнікаў".

Антону Сурапіну заплацяць 8 мільёнаў рублёў за месяц у СІЗА КДБ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі