Беларусь аднавіла дыпламатычную прысутнасць у Швецыі

Беларусь аднавіла дыпламатычную прысутнасць у Швецыі

Беларусь аднавіла дыпламатычную прысутнасць у Швецыі. 16 лістапада ў Стакгольм прыбыў і пачаў выконваць свае абавязкі беларускі дыпламат, часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швецыі. Пра гэта падчас сустрэчы з амбасадарам Швецыі ў нашай краіне Марцінам Обергам паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Яны абмеркавалі "перспектыўныя накірункі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Швецыі, узаемадзеянне па лініі Беларусь-ЕС".

Адносіны паміж Беларуссю і Швецыяй пагоршыліся ў 2012 годзе пасля так званага "плюшавага дэсанту". У ліпені таго года на тэрыторыю нашай краіны з Літвы незаконна заляцеў лёгкаматорны самалёт, які пілатавалі шведы. Яны паскідалі на Міншчыне і ў памежнай зоне плюшавых мядзведзікаў з прымацаванымі да іх лозунгамі (з заклікамі да свабоды прэсы ў Беларусі), і вярнуліся на літоўскую тэрыторыю. Выбухнуў дыпламатычны скандал. Амбасадару Швецыі Стэфану Эрыксану ў Беларусі не працягнулі акрэдытацыю і ён вымушаны быў з'ехаць на радзіму (яго абвінавацілі ў "дэструктыўнай дзейнасці"). У адказ, улады Швецыі не прынялі новага беларускага пасла, а беларускім дыпламатам прапанавалі вярнуцца ў Мінск. Пэўны час функцыі пасольства Швецыі выконвала дыппрадстаўніцтва Эстоніі.

Вясной 2013-га беларускія ўлады акрэдытавалі ў Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі ў нашай краіне. А вось беларуская амбасада ў Стакгольме яшчэ больш за тры гады не аднаўляла працу.

Новы амбасадар Швецыі быў прызначаны ў Беларусь вясной 2015-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі