Баец палка Каліноўскага ва Украіне трапіў у шпіталь з кантузіяй

Баец палка Каліноўскага ва Украіне трапіў у шпіталь з кантузіяй

Ва Украіне баец палка імя Каліноўскага Дзяніс Урбановіч трапіў у шпіталь з кантузіяй. 

"Ногі і рукі, дзякуй Богу, цэлыя, але знік слых. Двое сутак быў без прытомнасці. Побач міна выбухнула. З ім яшчэ трое параненых", піша пра яго стан здароўя журналістка Любоў Лунёва.

Дзяніс Урбановіч — беларускі актывіст, цяперашні кіраўнік арганізацыі "Малады фронт". Пасля нападу Расіі на Украіну ён далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў і ўвайшоў у батальён (а цяпер полк) імя Кастуся Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі