Бацькам пагражаюць СНС: як абараніцца ад ціску школы. Парады юрыста

Што рабіць, калі дзіцяці хочуць паставіць на СНС?

Што рабіць, калі дзіцяці хочуць паставіць на СНС? / @rubanau_collage

Беларускія школы — гэта не заўсёды пра адукацыю. Часам гэта пра запалохванні і нават пагрозы вучням і бацькам.

Напрыклад, у інтэрнэт-чатах можна сустрэць каментары бацькоў з пытаннямі аб тым, што рабіць, калі адміністрацыя школы хоча неправамерна паставіць дзіця на ўлік са статусам сацыяльна-небяспечнага становішча (СНС).

Еўрарадыё запыталася ў юрыста, што рабіць бацькам у такіх сітуацыях, як абараніць правы дзіцяці і ці варта звяртацца да спецыяліста.

 

Як гэта адбываецца?

Юрыст Дзмітрый (імя змененае), які пагаварыў з Еўрарадыё на ўмовах ананімнасці, расказаў, што механізм выяўлення неўладкаваных дзяцей і дапамогі такім сем'ям існуе не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх цывілізаваных краінах.

Часта дзякуючы гэтаму механізму многія сем'і атрымліваюць неабходную падтрымку. Але на практыцы здараюцца злоўжыванні, калі СНС — гэта рычаг запалохвання сям'і. Такія кейсы сустракаюцца вельмі часта.

Паводле беларускіх законаў, каб паставіць дзіця на такі ўлік, трэба прайсці некалькі этапаў. Але спачатку пра гэта павінен хтосьці прасігналізаваць.

Спачатку інфармацыя паступае ў мясцовы аддзел адукацыі. Потым, не пазней аднаго працоўнага дня, справа накіроўваецца ва ўстанову, дзе вучыцца дзіця. Далей праходзіць сацрасследаванне, якое ўключае агляд жыллёвых умоў і збор інфармацыі пра сям'ю. Справу могуць як спыніць, так і адправіць далей — у Каардынацыйны савет [аб прызнанні непаўналетніх асобамі, якія знаходзяцца ў СНС], калі маюцца адпаведныя крытэры. І ўжо там, на працягу 14 дзён павінна адбыцца пасяджэнне, дзе вывучаюцца ўсе дакументы і выслухоўваюцца ўсе ўдзельнікі канфлікту, у тым ліку бацькі. Па выніках пасяджэння Каардынацыйны савет прымае рашэнне:

  • Прызнаць дзіця ў стане СНС і прызначыць мерапрыемствы, абавязковыя для выканання бацькамі, дзяржорганамі ці іншымі арганізацыямі;
  • Альбо рэкамендаваць бацькам на працягу 3 рабочых дзён звярнуцца за аказаннем сацыяльных паслуг па ліквідацыі цяжкай жыццёвай сітуацыі.

 

"Задаваць пытанні, чытаць дакументы"

На думку спецыяліста, першае, што павінны зрабіць бацькі, калі даведаліся аб правядзенні сацрасследавання — удакладніць у правяральшчыкаў, па якім менавіта факце праводзіцца расследаванне.

Родителям угрожают СОП: как защититься от давления школы. Советы юриста
Дзеці / pixabay.com
Родителям угрожают СОП: как защититься от давления школы. Советы юриста
Як не патрапіць у СНС / pixabay.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі