Бабруйскія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць пазапланавых праверак

Раніцай 13 чэрвеня на рынкі Бабруйска прыйшлі прадстаўнікі падатковай інспекцыі і санэпідэмстанцыі. Яны пачалі правяраць наяўнасць сертыфікатаў на тавары. Пры адсутнасці сертыфікатаў на месцы складаліся пратаколы аб канфіскацыі прадукцыі. У выніку некаторыя рынкі Бабруйска спынілі працу. Прадпрымальнікі сабраліся побач з будынкам гарвыканкама.

"У выніку гутаркі з чыноўнікамі было прынята рашэнне: адкласці праверкі да пятніцы. У пятніцу мы яшчэ будзем сустракацца з прадстаўнікамі падатковай службы і санэпідстанцыі, якія прадставяць нам сваё бачанне праблемы. Таксама мы дамагліся таго, што штрафныя санкцыі да пятніцы спаганяцца не будуць", – паведаміла “БелаПАН” актывістка прадпрымальніцкага руху Алена Мядзведзева.

Па яе словах, у спантанай акцыі пратэсту прынялі ўдзел каля 200 прадпрымальнікаў з бабруйскіх рынкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі