Азаранка знялася з "Ралан Гарос" і апусцілася на 5-е месца ў рэйтынгу

Па-ранейшаму лідыруе амерыканка Серэна Уільямс (у яе 11590 ачкоў), на другім месцы кітаянка На Лі (7540 балаў), на трэцім — Агнешка Радваньска з Польшчы (6360), на чацвёртым цяпер знаходзіцца Сімона Халеп з Румыніі (5140 ачкоў).



Вікторыя Азаранка страціла адну пазіцыю і займае толькі 5-е месца ў рэйтынгу, у яе 4741 ачко. Дарэчы, беларуская тэнісістка не згуляе на "Ралан Гарос". Пра гэта Віка напісала ў твітары. Яна спасылаецца на неабходнасць залячыць траўму. "Прыкладаем усе намаганні для майго выздараўлення і вяртання на корт", — адзначыла яна.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі