Азаранка вырашыла не гуляць матч у парным разрадзе на турніры ў Досе

Вікторыя Азаранка паспяхова выступае на тэнісным турніры ў катарскай Досе з прызавым фондам 731 тысяча долараў. У паўфінале адзіночнага разраду сёння яна згуляе з амерыканкай Вінус Уільямс, пачатак у 18.30 паводле беларускага часу.

Як інфармуе "Прессбол", Азаранка мусіла згуляць разам з бельгійкай Кірстэн Фліпкенс у чвэрцьфінале парнага разраду. Аднак, пасля таго, як беларуска выйграла ў чвэрцьфінале ў датчанкі Каралін Вазняцкі, яна вырашыла завяршыць выступленне ў парным разрадзе, каб паберагчы сілы. Таму ў паўфінал без барацьбы прайшлі амерыканкі Ракель Копс-Джонс і Эбігейл Спірс.

Адзначым, што, дзякуючы паспяховаму выступленню на турніры ў Досе, з панядзелка Вікторыя Азаранка значна палепшыць сваё становішча ў рэйтынгу WTA.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі