Азаранка перамагла Пуіг і выйшла ў трэці раўнд турніру ў Маямі

Азаранка перамагла Пуіг і выйшла ў трэці раўнд турніру ў Маямі

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая займае 8-ю прыступку ў сусветным рэйтынгу, паспяхова стартавала на тэнісным турніры ў амерыканскім Маямі.  

Беларуска прапускала першы круг і выходзіла адразу ў другі. Там яна сустрэлася з пуэртарыканкай Монікай Пуіг (67-е месца) і перамагла яе — 6:2, 6:4. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 22 хвіліны. Цяпер Азаранку чакае сустрэча з польскай тэнісісткай Магдай Лінет (110), перадае БЕЛТА.

Наша суайчынніца двойчы выйгравала турнір у Маямі — у 2009 і 2011 гадах.

Яшчэ дзве беларускія тэнісісткі ўжо выбылі з турніру. Вольга Гаварцова (84) прайграла Зарыне Дыяс з Казахстана, а Аляксандра Сасновіч (100) — немцы Карыне Вітхафт (82).

У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны гуляе разам з філіпінцам Трэтам Х'юі. Яны перамаглі амерыканскі дуэт Эрык Бутарак / Скот Ліпскі ў двух сэтах — 7:5, 6:3. Цяпер беларуска-філіпінскі тандэм згуляе з бразільска-харвацкай парай Марсела Мела / Іван Додзіг.

Максім Мірны чатыры разы выйграваў гэтыя спаборніцтвы з рознымі партнёрамі — у 2003, 2005, 2006 і 2009 гадах.

Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі