Азаранка і Сасновіч выйгралі першыя паядынкі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі

Вікторыя Азаранка / Getty Images
Вікторыя Азаранка / Getty Images

Вікторыя Азаранка (24-я ў сусветным рэйтынгу) выйграла першы паядынак на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў Сафіі Кенін (203) з ЗША — 6:4, 7:6(7:3). Ён працягваўся крыху больш за дзве гадзіны. У другім крузе Азаранка згуляе з прадстаўніцай Аргенціны Надзяй Падароска (191).

Аляксандра Сасновіч (38) у першым раўндзе абыграла 15-гадовую чэшку Брэнду Фрухвіртаву (136) — 7:5, 6:2. Яе наступная саперніца — амерыканка Джэсіка Пегула, трэцяя ракетка свету.

Ілля Івашка (72) прайграў у Мельбурне ўжо свой першы паядынак — Боціку ван дэ Зандсхюлпу (34) з Нідэрландаў з лікам 3:6, 6:3, 5:7, 3:6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі