Азаранка і Гаварцова выйшлі ў другі раунд турніру ў Таронта

Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка (21-е месца ў сусветным рэйтынгу) і Вольга Гаварцова (77) выйшлі ў другі круг тэніснага турніру Rogers Cup у канадскім Таронта. Прызавы фонд турніру складае 2 мільёны 678 тысяч долараў, паведамляе БелаПАН.

У матчах 1/32 фіналу, якія прайшлі 11 жніўня, Азаранка перамагла ўкраінку Эліну Світоліну (15) — 6:1, 6:4, а Гаварцова — румынку Ірыну-Камелію Бегу (30) — 6:3, 7:6 (7:4).

У асноўны раунд Гаварцова трапіла з кваліфікацыі, дзе выйграла ў 15-гадовай канадкі Б’янкі Андрэеску і ізраільцянкі Юліі Глушко.

У наступным раундзе Вікторыя Азаранка згуляе з чэшкай Петрай Квітавай, якая цяпер займае 4-ты радок у рэйтынгу, а Вольгу Гаварцову чакае матч з Анай Іванавіч з Сербіі (6).

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі