Вы тут

Азаранка абыграла Мертэнс і выйшла ў паўфінал турніру ў Чэхіі

Вікторыя Азаранка / З архіву Reuters

Вікторыя Азаранка абыграла Элізэ Мертэнс і выйшла ў паўфінал турніру ў Чэхіі. Беларуска перамагла бельгійскую тэнісістку ў двух сэтах — 6:4, 6:1. Азаранка — 14-я ракетка свету, яе саперніца — 21-я ў сусветным рэйтынгу.

У 1/2 фіналу Вікторыя Азаранка згуляе ў суботу ў Марыяй Сакары з Грэцыі, 23-й ракеткай свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.