Авіяшоў на адкрыцці павільёна "Космас” у пасёлку Баравая пад Мінскам (фота)
![Авіяшоў на адкрыцці павільёна "Космас” у пасёлку Баравая пад Мінскам (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kos_1.jpg.webp?itok=qFBFplJT)
У пасёлку Баравая пад Мінскам 4 чэрвеня зладзілі авіяшоў з нагоды адкрыцця павільёна “Космас”. Падчас імпрэзы адбыліся палёты розных тыпаў самалётаў і верталётаў авіяцыі ДАСААФ, ВПС і войскаў СПА, а таксама паказальныя скачкі з парашутам і паветраныя баталіі авіямадэляў.
Урачыстая цырымонія адкрыцця павільёна “Космас” у Мінскім аэраклубе прайшла ў суботу раніцай. У ёй прынялі ўдзел беларускія касманаўты Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі, перадае БЕЛТА.