Авіярэйс з Варшавы ў Хургаду атрымаў паведамленне пра бомбу
![Авіярэйс з Варшавы ў Хургаду атрымаў паведамленне пра бомбу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/burhas-1911.jpg.webp?itok=3YY_lGH0)
Самалёт, які накіроўваўся з Варшавы ў Хургаду, здзейсніў экстраную пасадку ў балгарскім аэрапорце Бургас. Прычынай стала паведамленне, што на борце самалёта знаходзіцца бомба, піша gazeta.pl.
Сігнал пра бомбу паступіў каля 6-й гадзіны паводле мясцовага часуе. Пілоты запрасілі экстранную пасадку на тэрыторыі Балгарыі.
Паведамляецца, што пра бомбу на борце заявіў 64-гадовы пасажыр самалёта. Па словах відавочцаў, на якія спасылаецца gazeta.pl, гэта мог быць недарэчны жарт. Тым не менш, у самалёт увайшлі антытэрарыстычныя падраздзеленні, якія затрымалі мужчыну. Цяпер яго дапытваюць праваахоўныя органы.
Улады Балгарыі ў сувязі з інцыдэнтам абвясцілі контртэрарыстычны рэжым, аэрапорт Бургаса ачэплены паліцыяй.