Аварыйны мост праз Сож зачыняюць у Гомелі

Аварыйны мост праз Сож зачыняюць у Гомелі

30 жніўня з 12.00 спыняецца рух усіх відаў транспарту па аўтамабільным мосце праз Сож у Гомелі. Мост прызнаны аварыйным, паведаміў агенцтву БЕЛТА намеснік дырэктара па вытворчасці "Гомельаўтадар" Дзяніс Ясько.

Паведамляецца, што побач з гэтым мостам вышэй па плыні паставяць новы. А стары мост разбяруць.

Гэты мост — частка аўтамагістралі М-8 / Е95 мяжа Расіі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута). Ааврыйным яго прызналі яшчэ на пачатку 2018 года. Спецыялісты выявілі карозію на асобных элементах у кантрольных зонах.

Рух цяжкіх фураў па аварыйным мосце абмежавалі яшчэ сёлета ў студзені. Рухацца па ім дазволілі толькі транспарту вагой да 5 тон. Але нядаўнія даследаванні паказалі, што рух па мосце можа быць небяспечным нават для малатоннікаў, таму было прынятае рашэнне перакрыць яго цалкам. Аб'езд праз Гомель павялічыцца для аўтамабілістаў на 8 км.

Дарэчы, гэты мост быў узведзены ў 1980-х гадах па той самай канструкцыі, што і сумна вядомы мост у Жыткавіцкім раёне праз Прыпяць, які перакрылі пасля выяўленай расколіны. Пабудаваны ў савецкі час мост не быў разлічаны на цяжкія велікагрузы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі