Аварыя ў Слоніме, адзін з раёнаў горада застаўся без вады
![Арганізаваны падвоз вады (ілюстрацыйнае фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/123.jpg.webp?itok=_2LER0h9)
Арганізаваны падвоз вады (ілюстрацыйнае фота) / sb.by
14 снежня здарылася аварыя ў Слоніме, адзін з раёнаў горада застаўся без пітной вады. "Слонімскі вадаканал" паведамляе пра "парыў цэнтралізаванай вадаправоднай сеткі" па вуліцы Брэсцкай. Адключаныя 14 жылых шматкватэрных дамоў, некалькі інтэрнатаў і дзіцячы садок. Праводзяцца аднаўленчыя працы.
"Слонімскі веснік" піша, што ў згаданы раён арганізаваны падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах. Эпідэміёлагі папярэджваюць мясцовых жыхароў, што пасля ліквідацыі наступстваў аварыі "будзе праведзена прамыванне і дэзінфекцыя вадаправоднай сеткі з наступным лабараторным кантролем".
Падобныя аварыі ўсё часцей здараюцца ў розных гарадах нашай краіны (адзін з апошніх выпадкаў — у Крычаве). Інфраструктура патрабуе ўкладання грошай, а іх аддаюць сілавікам.
![Аварыя ў Слоніме, адзін з раёнаў горада застаўся без вады](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/RgRjSNkRpfc.jpg.webp?itok=55Xcgw6h)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.