Аўтуховіча і Гундара вярнулі ў суд

Аўтуховіча і Гундара вярнулі ў суд

У Гродне працягваецца разгляд крымінальнай справы "групы Аўтуховіча". Як паведамляе БЕЛТА, у пачатку пасяджэння было прынята рашэнне аб вяртанні Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Гундара ў суд. Раней іх выдалялі "за парушэнне парадку і дысцыпліны".

Суд праходзіць з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Паводле версіі следства, Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў у Беларусі. Яго абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу, сярод якіх — "здрада дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".

За кратамі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Гундар трымалі сухую галадоўку.

Ужо разгледжаныя 58 тамоў справы з амаль сямі дзясяткаў. Працяг — у панядзелак.

Аўтуховіча і Гундара вярнулі ў суд
Уладзімір Гундар / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі