Аўтобусы ў Мінску заменяць на тралейбусы з аўтаномным ходам і электробусы

Аўтобусы ў Мінску заменяць на тралейбусы з аўтаномным ходам і электробусы

Аўтобусы ў Мінску плануецца замяніць на больш экалагічны транспарт — электробусы і тралейбсу з аўтаномным ходам. 

Цяпер у сталіцы працуюць ужо 80 электробусов. Тралейбусы з аўтаномным ходам закупляюцца, паведаміў дырэктар дзяржпрадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў.

Па яго словах, якія перадае агенцтва "Мінск-Навіны", электрычны транспарт каштуе на 15% ніжэй, чым аўтобус на дызельнай цязе. "Нашая праграма настроеная на плаўную замену аўтобусаў на тралейбусы з аўтаномным ходам і электробусы", — заявіў Шкуратаў.

Электратранспарт працуе па дзвюх схемах. Калі ў электробуса ёсць экспрэс-зарадка, то ён можа атрымаць энергію для руху на працягу 80 хвілін. пры наяўнасці акумулятара для зарадкі патрабуецца больш часу. Такі электробус або зараджаецца ў парку на працягу начнога адстою, або выкарыстоўвае дзейсную кантактную сетку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі