Аўтары еўрабачанскай песні Гюнеш збіраюцца судзіцца з ЕВС з-за ALEKSEEV

Аўтары еўрабачанскай песні Гюнеш збіраюцца судзіцца з ЕВС з-за ALEKSEEV

Знакамітыя шведскія музыкі і прадзюсары Цім Норэл і Аляксандр Бард, якія сёлета займаліся падрыхтоўкай да "Еўрабачання" беларускай спявачкі Гюнеш, маюць намер судзіцца з Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Яны абураны тым, што арганізатары "Еўрабачання" ніяк не рэагуюць на відавочныя парушэнні прадстаўніка Беларусі ALEKSEEV рэгламента конкурсу: маўляў, яго песня "Forever" была публічна выкананая і камерцыйна рэалізаваная за некалькі месяцаў да таго, як гэта дазваляюць правілы "Еўрабачання".

Цім Норэл у інтэрв'ю швецкаму таблоіду Aftonbladet заявіў, што будзе патрабаваць адказу ад ЕВС і Белтэлерадыёкампаніі:


"ЕВС не прытрымлівацца сваіх уласных правілаў. Як жа я, як аўтар песень, буду ведаць, што прымяняльна? Я паразмаўляю з адвакатам пра тое, як дзейнічаць і патрабаваць кампенсацыі страт ад ЕВС і беларускага тэлебачання за ашуканскія працэдуры".


Як паведамляе Aftonbladet, шведская каманда Гюнеш ужо сабрала доказы парушэнняў правілаў "Еўрабачання" ALEKSEEV і беларускім бокам і адправіла іх арганізатарам. 


Цікава, што некалькі тыдняў таму тэлеканал “Беларусь 1” заявіў, што песня Аляксеева ўжо прайшла праверку ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе, і ўкраінскаму спеваку нават дазволена выканаць на конкурсе ў Лісабоне арыгінальную версію песні (у фінале нацыянальнага адбору Мікіта выконваў крыху змененую версію). Аднак канчатковае рашэнне наконт верагоднасці ўдзелу Аляксеева ў "Еўрабачанні-2018" будзе прынята ў панядзелак 12 сакавіка.


Дарэчы, Гюнеш з песняй шведаў ""I won"t cry" на нацыянальным адборы падзяліла другое месца з гуртом Shuma. Згодна з правіламі, у выпадку форсмажора на "Еўрабачанне" ад краіны едзе артыст, які апынуўся на другім радку. Не выключана, што цяпер у Гюнеш можа з'явіцца нечаканы шанец усё ж прадставіць Беларусь у Лісабоне. Shuma набрала болей балаў у глядацкім галасаванні. Гюнеш — у галасаванні журы. Згодна з палажэннем аб адборы "у выпадку калі два і больш ўдзельніка фіналу праекта набіраюць роўную колькасць балаў, пераможца вызначаецца дадатковым адкрытым галасаваннем прафесійнага журы. Пры роўнай колькасці галасоў, голас старшыні прафесійнага журы з'яўляецца вызначальным".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі