Вы тут

Аўтара Вікіпедыі Марка Бернштэйна асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"

Марк Бернштэйн / facebook.com/Pessimist2006

Аўтара Вікіпедыі Марка Бернштэйна асудзілі на тры гады "хатняй хіміі" (такі тэрмін і прасіў пракурор). Яго судзілі па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Крымінальную справу разглядаў суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Анастасія Асіпчык).

Палітвязня вызвалілі ў зале суда. “Я на волі. Здаровы фізічна і псіхічна. Усім дзякуй за падтрымку”, — першыя словы Бернштэйна пасля вызвалення з-за кратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.