Аўтамабілістаў Мінска хочуць перасадзіць на грамадскі транспарт

Гарадскія ўлады сталіцы хочуць разгрузіць мінскія вуліцы ад прыватнага аўтатранспарту. Для гэтага мяркуецца прымаць не вельмі папулярныя меры. Пра гэта ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўны архітэктар Мінска Павел Лучыновіч.

На думку эксперта, горад не павінен дапускаць бескантрольнага росту колькасці аўтамабіляў. У вялікім горадзе, кажа Лучыновіч, трэба разумець, што ў пэўны момант трэба перасаджвацца на грамадскі транспарт. Для гэтага плануецца абмежаваць рух на некаторых вуліцах, а таксама павялічыць колькасць платных парковак.