Аўтамабілі без тэхагляду збіраюцца шукаць з дапамогай камер фотафіксацыі

Аўтамабілі без тэхагляду збіраюцца шукаць з дапамогай камер фотафіксацыі

У Беларусі аўтамабілі без тэхагляду збіраюцца шукаць з дапамогай камер фотафіксацыі. Плануецца, што яны будуць працаваць у бесперапынным рэжыме (на сённяшні дзень яны спрацоўваюць на перавышэнне хуткасці). Пра гэта паведамілі ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1”. Таксама чакаецца, што сістэма камер фотафіксацыі дапаможа наладзіць эфектыўны кантроль за тым, як уладальнікі аўтамабіляў плацяць страхавыя ўнёскі.

Адзначаецца, што распрацаваны адпаведны праект указу і яго разгледзяць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Мяркуецца, што штраф за няпройдзены тэхагляд складзе дзве базавыя велічыні (гэта 49 беларускіх рублёў). Інфармаваць уладальнікаў машын пра неабходнасць яго заплаціць будуць па пошце.

Як паведамляла Еўрарадыё, у снежні 2017 года намеснік дырэктара прадпрыемства “Белтэхагляд” Уладзімір Півульскі таксама ў праграме “Галоўны эфір” заявіў, што больш за палову зарэгістраваных у нашай краіне аўтамабіляў ездзяць без пройдзенага тэхагляду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі