Аўстралія вырашыла аспрэчыць вынікі Алімпіяды-80

Федэрацыя лёгкай атлетыкі Аўстраліі патрабуе перагледзіць вынікі спаборніцтваў у трайным скачку на Алімпійскіх гульнях 1980 года ў Маскве, інфармуе ВВС.

У арганізацыі лічаць, што аўстралійскі спартсмен Ян Кэмпбэл быў незаконна пазбаўлены залатога медаля, які ў выніку дастаўся савецкаму лёгкаатлету Яаку Уудмяэ. У адной са спробаў Кэмпбэл прызямліўся паміж адзнакамі 17,39 і 17,89 метра, але вынік не быў залічаны нібыта з-за парушэнняў правілаў скачка. Аргкамітэт аддаў першае месца Уудмяэ, які паказаў вынік 17,35 метра, аўстраліец жа заняў пяты радок.   

Цяпер прэзідэнт аўстралійскай лёгкаатлетычнай федэрацыі Дэвід Грэйс заяўляе, што арганізацыя атрымала “навуковы доказ” легітымнасці не залічанага выніка Кэмпбэла: спартсмен не парушаў правілаў, а яго вынік склаў 17,51 метра пры пагрэшнасці ў чатыры сантыметры. Адпаведную справаздачу накіруюць у Міжнародную асацыяцыю лёгкаатлетычных федэрацый.

Фота: nnm.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі