"Атрады грамадзянскай самаабароны" хочуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй

"Атрады грамадзянскай самаабароны" хочуць прызнаць тэрарыстычнай арганізацыяй

Генпракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні “Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі” тэрарыстычнай арганізацыяй. Ён заклікае забараніць дзейнасць аб'яднання на тэрыторыі краіны.

Як паведамляе Генпракуратура, гэтае аб'яднанне было створанае ў верасні 2020-га, кіруе ім грамадзянін Германіі Дзяніс Хофман. Гэты чалавек пад мянушкай "Дзіс" згадваўся ў прапагандысцкіх фільмах беларускіх тэлеканалаў.

"Мэта яе дзейнасці — аб'яднанне радыкальна настроеных грамадзян для ўдзелу ў мерапрыемствах па гвалтоўнай змене дзяржаўнай улады і тэрактах у Беларусі", — заяўляюць у Генпракуратуры. Па фактах дзейнасці арганізацыі ў Беларусі пачатыя справы па артыкулах 289 (акт тэрарызму) і 359 (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча) Крымінальнага кодэкса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі