Атаман Улаховіч абвінаваціў апазіцыю ў заняпадзе беларускай мовы

Атаман Улаховіч абвінаваціў апазіцыю ў заняпадзе беларускай мовы

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Мікалай Улаховіч падзяліўся з чытачамі свайго Фэйсбука прапановамі па адраджэнні беларускай мовы. Паводле атамана беларускіх казакоў, сёння па-беларуску размаўляе меней за 1% насельніцтва. Такіх грамадзян ён называе “саслоўем”, якое выкарыстоўвае дадзеныя абставіны як інструмент у сваёй палітычнай барацьбе супраць існуючай дзяржаўнай сістэмы”. На думку Улаховіча, раней такіх людзей называлі ворагамі народу, а цяпер яны завуцца свядомай апазіцыяй.

Апазіцыю ён лічыць вінаватай у заняпадзе беларускай мовы. Каб адрадзіць мову, атаман Улаховіч прапануе аднавіць спрадвечныя лінгвістычныя коды і першародны выгляду ад Францыска Скарыны, “да збродлівага саюза з Польшчай пад назвай Рэч Паспалітая”. На такую “спрадвечную” беларускую мову палітык прапануе перакласці ўсю літаратуру з сучаснай беларускай.

Мікалай Улаховіч лічыць паляў вінаватымі ў праблемах беларускай мовы. Паводле яго версіі, за час існавання Рэчы Паспалітай “была праведзеная паступовая паланізацыя, якая, аднак скончылася “паўстаннем нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага супраць панства і польскай інтэрвенцыі”.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі