Асудзілі брата экс-падпалкоўніка ГУБАЗіКа Лупаносава

Асудзілі брата экс-падпалкоўніка ГУБАЗіКа Лупаносава

8 чэрвеня ў Маскоўскім судзе Мінска асудзілі дырэктара будаўнічай фірмы Міхаіла Лупаносава, піша сайт, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Яму прысудзілі 2,5 года "хіміі", прызнаўшы вінаватым у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу (ч. 2 арт. 216 КК).

Міхаіл — брат былога супрацоўніка ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава, які асудзіў дзеянні калег, выехаў з Беларусі напрыканцы 2020-га і стаў супрацоўнічаць з ініцыятывай былых сілавікоў.

Міхаіла затрымалі 17 жніўня 2021-га. У СІЗА яго прымушалі на відэа асуджаць дзеянні брата і перадаваць заклікі "адумацца" ад былых калег. Экс-кіраўнік ГУБАЗіКа Мікалай Карпянкоў называў былога калегу ворагам і здраднікам.

Пасля прысуду Міхаіла Лупаносава адпусцілі ў зале суда. Абскарджваць прысуд ён не будзе. 

Дарэчы, спярша яму інкрымінавалі яшчэ два артыкулы — чч. 1 і 2 арт. 380 (выкарыстанне несапраўднага дакумента, учыненае паўторна), а таксама ч. 1 арт. 427 (унясенне адказнай асобай загадзя несапраўдных даных у афіцыйныя дакументы, падробка дакументаў, учыненая з карысці ці іншай асабістай зацікаўленасці). Аднак у працэсе гэтыя абвінавачванні адпалі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі