Асудзіць Іран: пра дыпламатычнасць МЗС Беларусі і смеласць Азаронка — эфір

Аліна Харысава

Аліна Харысава / Еўрарадыё

У адрозненне ад расійскіх МЗС і прапаганды, іх беларускія калегі вельмі асцярожна выказваюцца наконт падзей у Іране і распачатай ЗША і Ізраілем у дачыненні да рэжыму аятол ваеннай аперацыі. Ці ўвогуле маўчаць з гэтай нагоды. Абмежаваўшыся паходам, пад наглядам Азаронка і Гайдукевіча, з кветкамі да амбасады Ірана. Але менавіта гэта парачка з прапагандыста і палітыка гучна абурылася дзеяннямі Трампа і знішчэннем Хаменеі. Такі вось рэжым амаль поўнай цішыні. Нават Лукашэнка не выкарыстаў такую зручную трыбуну кароўніка для геапалітычнага стэндапа.

Чаму прапаганда амаль не выказваецца з нагоды Ірана і смерці Хаменеі, і адкуль столькі смеласці ў Азаронка? Ці ўплывае ваенная аперацыя ў Іране на перамовы ЗША і Беларусі, а таксама на пазіцыю ЕС адносна лукашэнкаўскага рэжыму? Чым небяспечная вайна на Блізкім Усходзе для нашага рэгіёна і для Беларусі ў прыватнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.