Асноўныя версіі забойства Паўла Шарамета не тычацца журналісцкай дзейнасці

Асноўныя версіі забойства Паўла Шарамета не тычацца журналісцкай дзейнасці

Да канца 2016 года павінен быць канкрэтны вынік у справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета, забітага ў ліпені ў Кіеве. Такую надзею дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка выказаў у эфіры тэлеканала "112 Украіна".

Чыноўнік паведаміў, што следчыя правялі велізарны аб'ём следчых работ і дапыталі тысячы сведкаў. Герашчанка дадаў, што следства правярае ўсе магчымыя версіі. На сённяшні дзень, па яго словах, асноўныя версіі не тычацца журналісцкай дзейнасці Шарамета, перадае "Беларускі партызан".

Герашчанка ўдакладніў, што асноўная версія следства мяркуе, што заказчыкі забойства былі з Расіі. Ён патлумачыў, што Шарамет працаваў у Расіі, дзе ў яго засталіся кантакты ў сферах бізнесу і палітыкі.

Журналіст беларускага паходжання Павал Шарамет трагічна загінуў раніцай 20 ліпеня. ЯГо аўтамабіль быў узарваны самаробнай выбуховай прыладай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі