Арыштавалі былых палітвязняў Анастасію Малашук і Аляксея Кедыша

Анастасія Малашук і Аляксей Кедыш

Анастасія Малашук і Аляксей Кедыш / instagram.com

Арыштавалі былых палітвязняў Анастасію Малашук і Аляксея Кедыша. Яны адбываюць адміністрацыйны арышт.

"Мы з мужам зараз з'яжджаем на 5 сутак арышту ў Акрэсціна (такое рашэнне інспекцыі), напісалі Анастасія і Аляксей на Instagram-старонцы брэнда piuceramics. — У сувязі з гэтым вымушаная адмена заняткаў і наведванняў майстэрні. Вернемся да працы ў панядзелак 11 снежня".

Керамістка Анастасія Малашук і яе муж Аляксей Кедыш былі затрыманыя ў лютым 2022-га. Суда чакалі за кратамі. У ліпені мінулага года ў Мінску за ўдзел у пратэстах яны былі асуджаны на 3 гады "хатняй хіміі". Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі пасля затрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі