Вы тут

Арына Сабаленка заваявала трэці тытул на турнірах WTA

Фота: Getty

Беларуска Арына Сабаленка заваявала тытул на турніры ў кітайскім Шэньчжэні. У фінале яна ў трох сэтах перамагла амерыканку Элісан Рыске (62) — 4:6, 7:6 (7:2), 6:3. Гульня доўжылася 2 гадзіны 11 хвілінаў і была найскладанейшай для Сабаленка на гэтых спаборніцтвах.

Раней беларуска выбіла з барацьбы за тытул кітаянку Яфань Ван (70), прадстаўніцу Нямеччыны Таццяну Марыя (72), а таксама дзвюх расіянак — Кацярыну Аляксандраву (73) і Марыю Шарапаву (29).

Для Сабаленка гэта трэці тытул на турнірах пад эгідай WTA. З перамогай на турніры ў Кітаі яе павіншаваў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.