Арына Сабаленка выйшла ў другі круг Уімблдона

Арына Сабаленка выйшла ў другі круг Уімблдона

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (136) выйшла ў другі круг Уімблдонскага турніру. У першым раундзе яна сустрэлася з расіянкай Ірынай Храмачовай (110) і досыць упэўнена яго перамагла — 6:3, 6:4.

Наступнай саперніцай Сабаленка будзе пераможца матчу Мірана Лучыч-Бароні (Харватыя, 28) — Карына Вітхефт (65, Нямеччына).

Пазней на корты Уімблдону выйдуць яшчэ дзве беларускі — Аляксандра Сасновіч (89) згуляе з латвійкай Аленай Астапенка (13), а Вікторыя Азаранка (683) сустрэнецца з амерыканкай Кэтрын Беліс (40).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі