Беларуска Арына Сабаленка (№5 рэйтынгу WTA) з перамогі стартавала на тэнісным турніры ў амерыканскім Сан-Дыега.
У 1/8 фіналу яна выйграла ў амерыканкі Слоан Стывенс (52) — 1:6, 6:3, 6:2.
У чвэрцьфінале Сабаленка згуляе з харваткай Доннай Векіч (77). Гульня пачнецца сёння ў 21:30 паводле беларускага часу.