Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open

Арына Сабаленка / twitter.com/marioboc17

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (5-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open. Турнір праходзіць у Мельбурне.

У матчы 1/32 фіналу наша суайчынніца выйграла ў амерыканкі Шэлбі Роджэрс (51) — 6:3, 6:1.

Напярэдадні ў 1/16 турніру выйшла яшчэ адна беларуска — Вікторыя Азаранка (24), якая перамагла Надзю Падарошка (191) з Аргенціны.

А вось Аляксандра Сасновіч (39) у 1/32 прайграла трэцяй ракетцы свету амерыканцы Джэсіцы Пегула і выбыла з турніру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.