Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open

Вікторыя Азаранка / zagranie.com
Вікторыя Азаранка / zagranie.com

Вікторыя Азаранка (24-я ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open. У сераду ў матчы другога раўнда беларуская тэнісістка перамагла Надзю Падарошка (191) з Аргенціны — 6:1, 6:0. Наступная саперніца — Мэдысан Кіз (13) з ЗША.

Раней Аляксандра Сасновіч (38) выбыла з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У 1/32-й фіналу яна прайграла трэцяй ракетцы свету Джэсіцы Пегула з ЗША — 2:6, 6:7.

У турніры працягвае ўдзел Арына Сабаленка (5), якая ў 1/32 фіналу згуляе з амерыканкай Шэлбі Роджэрс (51).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі