Вы тут

Арына Сабаленка — у адным кроку ад тэніснага топ-10

Арына Сабаленка / З архіву Reuters

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка заняла 11-е месца ў абноўленым рэйтынгу WTA.

За тыдзень яна паднялася на дзве пазіцыі — з 13-й на 11-ю. Гэта ўдалося дзякуючы перамозе на турніры ў кітайскім Шэньчжэні. 

На гэтым тыдні Сабаленку чакае турнір у аўстралійскім Сіднэі. Там яна згуляе супраць восьмай ракетка свету чэшскай тэнісісткі Петры Квітавай.

Яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч у першым раўндзе турніру выйдзе супраць 10-й ракеткі свету — расіянкі Дар'і Касаткінай. На сёння Сасновіч апусцілася ў рэйтынгу на 3 пазіцыі і займае 33-е месца.