Арына Сабаленка на турніры ў Нью-Хейвене: "Ды мне на...аць на лік"

Арына Сабаленка на турніры ў Нью-Хейвене: "Ды мне на...аць на лік"

На тэнісным турніры ў амерыканскім Нью-Хейвене беларуска Арына Сабаленка (25-ы нумар у рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў.

У 1/8 фіналу наша тэнісістка сустракалася з прадстаўніцай Аўстраліі Дар'яй Гаўрылавай (24) і выйграла ў яе ў трохсэтавым паядынку — 6:3, 6:7 (6:8), 7:5. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 48 хвілін.

Як перадае "Прессбол", у другім сэце пры ліку 2:5 беларуска папрасіла дапамогу трэнера. Яна паскардзілася, што не разумее, чаму не трапляе ў корт.

Паміж імі адбылася наступная размова: 

Турсунаў: "Пагуляй ад сябе, свабодна. Трэба зламаць ракетку — зламай. Не думай пра лік".

Сабаленка: "Ды мне на...аць на лік. Я не разумею, якога х...ра я не магу ў корт пацэліць!"

Пасля размовы з трэнерам беларуска выйграла тры геймы запар і зраўняла лік у другім сэце (5:5). Аднак на тай-брэйку Сабаленка ўсё ж саступіла саперніцы. 

За выхад у паўфінал Сабаленка будзе змагацца са швейцарскай тэнісісткай Бяліндай Бенчыч (43).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі