Аршанская ноч музеяў прайшла пад знакам коткі (фота)
Каля 700 чалавек наведалі гістарычна-містычную феерыю, што зладзілі супрацоўнікі аршанскага музейнага комплексу. Ноч музеяў у Оршы зрабілі з ухілам нават больш ў містыку ды старажытныя паданні, чым у “лічбы ды факты”.
Уся фантасмагорыя прайшла пад знакам коткі. Вусы, вушы ды хвасты коткі можна было пабачыць не толькі на дзяўчатах-валанцёрках. Прымерыць на сябе вобраз чорнай коткі маглі ўсе жадаючыя, і з Майстэрні магічнай прыгажосці без вусоў-вушак не выходзіў ніхто. Тыя ж спадарыні, якія адчувалі сябе нечым большым, чым ведзьміна котка, маглі зрабіць адмысловую фрызуру і выйсці ў свет сапраўднай вядзьмаркай. Аматараў містыкі чакалі таксама Пакой страху, Салон магіі і варажбы.
Гістарычная частка шоў складалася не толькі з экскурсій па выставах, але і са своеасаблівых пазнавальна-забаўляльных атракцыёнаў. Можна было патрэніравацца ў чыстапісанні гусінымі пёрамі ці вырашыць, для чаго прызначаліся таямнічыя артэфакты. Супрацоўнікі музею сцвярджаюць, што самі ня ведаюць дасканала, як нашыя продкі карысталіся драўлянай лапаткай з выдзяўбленымі ў ёй выявамі ці загадкавай металічнай канструкцыяй.