Вы тут

Археолагі знайшлі ў Белавежскай пушчы сотні артэфактаў

Скрыншот з відэа "Беларусь 1"

Археолагі знайшлі на месцы помніка археалогіі "Камянюкі-3" на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" сотні артэфактаў, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". Даследаванні праводзяцца спецыялістамі з Акадэміі навук на месцы будучых пабудоў новых для нашай краіны музеяў пад адкрытым небам. Да канца 2019-га на месцах выяўленых селішчаў першых людзей у раёне пушчы з'явяцца 10 музейных аб'ектаў. Навукоўцы ўжо ўзнавілі гарадзішча, якое існавала некалькі тысяч гадоў таму.