Арганізатары Уімблдона пагадзіліся дапусціць беларускіх і расійскіх тэнісістаў да ўдзелу ў турніры. Яны змогуць выступіць у нейтральным статусе і з выкананнем шэрагу ўмоў. Напрыклад, спартсмены не павінны падтрымліваць расійскую агрэсію супраць Украіны і фінансавацца рэжымамі ў РБ і РФ.
Летась з-за вайны ва Украіне арганізатары Уімблдона не дапусцілі беларускіх і расійскіх тэнісістаў да спаборніцтваў. Міжнародныя тэнісныя асацыяцыі выступілі супраць і пазбавілі турнір рэйтынгавых ачкоў. А Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў аштрафавала Уімблдон на 1 мільён долараў.