Арына Сабаленка знялася з турніру ў Чарльстане (ЗША), яна спаслалася на траўму, паведамляе Reuters. "Мне патрэбны час, каб адпачыць і аднавіцца. Мне вельмі шкада, што я прапушчу турнір", — напісала тэнісістка ў сацсетках.
Сабаленка сцвярджае, што атрымала траўму ў адным з паядынкаў на нядаўнім турніры ў Маямі, у якім яна дайшла да чвэрцьфінала.