Вы тут

Арганізатары "Еўрабачання" правераць конкурсную песню ALEKSEEV

Фота Еўрарадыё

Еўрапейскі Вяшчальны Саюз праверыць песню беларускага прадстаўніка  ALEKSEEV "Forever" на адпаведнасць правілам "Еўрабачання". Гэта адбудзецца на бліжэйшым тыдні. Інфармацыю пацвярджае піяр-менеджар спевака на "Еўрабачанні" Сяргей Андрыянаў.

Калі ў песні будуць выяўленыя парушэнні, Аляксееву давядзецца памяняць кампазіцыю на іншую. 

Дарэчы, у выпадку адмоўнага выніку экспертызы Белтэлерадыёкампанія мае таксама права замяніць пераможцу на канкурсанта, які заняў другое месца ў фінале. То бок, тэарэтычна, гэта могуць быць Shuma ці Гюнеш, якія набралі аднолькавыя балы па выніках галасавання журы і тэлегледачоў.

Нагадаем, пасля перамогі на нацыянальным адборы свае песні мянялі Анжаліка Агурбаш, Дзмітрый Калдун, Алёна Ланская, гурт “3+2” і Анастасія Віннікава.

"Еўрабачанне-2018" пройдзе 12 траўня ў Лісабоне.