Арцём Мілеўскі аформіў дубль у матчы супраць “Крумкачоў”

Арцём Мілеўскі аформіў дубль у матчы супраць “Крумкачоў”

Першыя тры матчы 17 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў суботу, 5 жніўня. Ключавой гульнёй была сустрэча брэсцкага “Дынама” і “Крумкачоў”. У складзе дынамаўцаў дэбютаваў Арцём Мілеўскі, які адразу адзначыўся дублем. “Крумкачы” пры гэтым дапусцілі аўтагол і ў выніку матч скончыўся з лікам 3:0 на карысць брэстаўчан.

Таксама ў гэты дзень згулялі “Гарадзея” і “Славія” — 0:0, а “Дняпро” саступіў “Віцебску” — 1:2.

Сёння тур працягнецца наступнымі матчамі: “Нёман” — “Іслач”, “Мінск” — БАТЭ, “Тарпеда-БелАЗ” — “Слуцк”.

Скончыцца тур у панядзелак, 7 жніўня матчамі “Нафтан” — “Дынама” (Мінск) і “Гомель” — “Шахцёр”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі